Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У абарону права на свабоду сумлення сабралі ужо больш як 10 тысяч подпісаў 14:12, 17/05/2007
16 траўня ў Менску адбыўся пашыраны сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі рэлігійных і грамадскіх арганізацый – удзельнікі Кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення.
На сходзе былі падведзеныя папярэднія вынікі ходу акцыі. Адзначалася, што кампанія праходзіць у 30-ці гарадах і населеных пунктах Беларусі, і, па папярэдніх падліках, ужо сабраныя больш за 10 тысяч подпісаў. Як стала вядома кардынацыйнаму цэнтру кампаніі, шмат цэркваў Беларусі і некаторыя актывісты – прадстаўнікі грамадскасці на ўласную ініцыятыву падключыліся да акцыі.
Юрыст Дзіна Шаўцова падзялілася з прысутнымі інфармацыяй пра паседжанне круглага стала, што праходзіў у Сафіі і арганізаваным Еўрапейскім Евангельскім Альянсам. На ім прысутнічалі каля 30-ці прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый з Англіі, Баўгарыі, Галандыі, Швецыі і іншых краін. Сёлета ўвага праваабаронцаў была засяроджаная ў большай ступені на рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі і ў Турэччыне.
«Калі вернікі Беларусі не ўстануць на абарону сваіх правоў – то і «замежжа» нам не дапаможа. Пара спыніць наша знаходжанне ў стане дабратворнай недасведчанасці. Калі мы будзем працягваць маўчаць – нас проста загоняць у падполле, і ў Беларусі з`явіцца падпольная царква. Паставіць подпіс – гэтае не геройства. Гэты нармальнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Збор подпісаў – гэта толькі адзін невялікі крок у барацьбе за свае правы», – адзначаў у сваім выступе пастар менскай «Царквы Ісуса Хрыста» Барыс Чарнаглаз.
Па словах аднаго з арганізатараў, сустаршыні аргкамітэта «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Аляксея Шэіна, Кампанія па абароне правоў на свабоду сумлення з`яўляецца ўнікальнай, бо беларускія хрысціяне выступілі на абарону аднаго з асноватворных грамадзянскіх правоў.