Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запасы прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах павялічыліся на 40,2% 15:13, 17/05/2007
Па дадзеных на 1 траўня 2007 года запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі павялічыліся ў фактычных цэнах з пачатку года на 40,2% пры росце індэксу цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 6,8%. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці ў студзені–красавіку 2007 года ў фактычных цэнах склала 65,6% (у студзені–красавіку мінулага года – 60,3%). У фактычных цэнах гэта 3 трлн. 558,7 млрд. рублёў.
Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці склаліся ў лёгкай прамысловасці – 140,8% (гэта на 10,1% больш, чым на 1 траўня 2006 года), машынабудаванні і металаапрацоўцы – 103,7% (на 7,2% больш) і харчовай прамысловасці – 92,4% (0,6%).
У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы гатовай прадукцыі склалі 76,8% сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці, што на 5,7% больш, чым на 1 траўня 2007 года. У прамысловасці будаўнічых матэрыялаў – 56,4% (на 0,4% менш), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці – 60,3% (на 8% больш), у паліўнай прамысловасці – 6,7% (на 4,7% менш), у чорнай металургіі – 5,5% (на 1,7% менш).
Максімальныя запасы гатовай прадукцыі на 1 траўня па розных таварных групах склалі: бытавыя гадзіннікі – у 28,3 разоў больш сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці, тканіна ваўняная – у 4,3 разоў, тканіна ільняная – у 4,9 разоў, цукар – у 8,9 разоў. Панчошна-шкарпэткавых вырабаў назапасілася 246,9% сярэднемесячнага аб`ёму, абутку – 159,9%, крупы – 238,6%, металарэзных станкоў – 273,5%, тэлевізараў — 253,9%.