Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канфлікты й страйкі ў аўташколах
13:08, 17/05/2007

На гэтым тыдні ў Слоніме адмовіліся працаваць інструктары аўташкол. Настаўнікі аўтааматараў патрабуюць справядлівай аплаты працы. Тлумачаць, што на сёньня іх сярэднемесячны заробак не перавышае 200 тысяч рублёў. У выніку нярэдка інструктары звальняюцца з працы, паведаміла “Радыё Рацыя”.

Жыхарка Слоніму Алена Анікей ужо трэці месяц наведвае мясцовую аўташколу ДТСААФ. Кажа, што за навучаньне заплаціла 589 тысяч рублёў. Акрамя таго, 100 тысяч патраціла на бэнзін. Бо кожны курсант сам мусіць запраўляць вучэбны аўтамабіль.

“Па-першае, тут перабор у групах. У нас група – 30 чалавек. Дзьве групы па 30 чалавек. Калі палічыць: 60 чалавек плацяць па 600 тысяч рублёў. Але ў інструктараў заробак нізкі. Толькі па 191 тысячы рублёў ім налічана”, -- паведаміла жанчына.

Чаму ж, маючы штомесяц 12 мільёнаў рублёў, аўташкола ўтрымлівае інструктараў, як гаворыцца, на паўгалодным пайку?

"Вось пастанова Саўміну №34 ад 01.2006 году, дзе вызначаныя кошт навучаньня аўтааматара – 585 тысяч рублёў. Аддалі падаткі, заплацілі за электрычнасьць, за паслугі сувязі, за ваду. І усё! У нас нічога не застаецца для сваіх людзей”, -- разважае старшыня Слонімскага ДТСААФ Сяргей Бачароў.

Дырэктар Бачароў імкнецца пераканаць: яго аўташкола – лепшая ў рэгіёне. Напрыклад, больш як 80 працэнтаў выпускнікоў здаюць іспыты ў ДАІ з першай спробы. Таму спадар Бачароў не задаволены аплатай працы сваіх падначаленых.

“Хіба можна жыць з такім заробкам? У краму зайсьці – сама меней 50 тысяч рублёў трэба заплаціць, а ў сумцы – ледзь-ледзь ды крышачку. А трэба ж людзей вучыць, сьпіс жадаючых да навучаньня павялічваецца. “Мінімалка” быццам бы зь 1-га чэрвеня павялічваецца. Вось як нам быць!?”, -- пытаецца Бачароў.

Якая сытуацыя ў рэгіёне? “Усюды – і ў Менску такая ж сытуацыя, – інфармуе фінансіст Гарадзенскага ДТСААФ Галіна Зуёнак. – Ва ўсей Беларусі вызначылі адзіны кошт. Зрабілі для людзей, каб яны менш плацілі. А чаму мусіць арганізацыя, што навучае аўтааматараў, працаваць са стратамі? Пра гэта ніхто не думае”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: