Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Нясьвіжы затрымалі актывістку «Маладога Фронту» Насту Азарку 11:57, 17/05/2007
Актывістка незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Наста Азарка цяпер знаходзіцца ў міліцыі гораду Нясьвіж (Менская вобласьць). Дзяўчыну затрымалі позна вечарам 16 траўня, калі яна вярталася дамоў.
Наста паведаміла “Радыё Свабода”, што ёй пакуль не патлумачылі, чаму яе затрымалі.
Яна не выключае, што гэта зьвязана з Днём салідарнасьці, які адбыўся ўчора.
16 траўня ў Нясьвіжы зьявіліся расьцяжкі “Свабоду маладафронтаўцам!” і бел-чырвона-белыя сьцягі.