Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вялікая Брытанія абяцае дапамогу беларускім дэмакратам
10:46, 17/05/2007

16 траўня завяршыўся трохдзённы візыт у Вялікую Брытанію былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён наведаў гэтую краіну на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі. Самай важнай з шэрагу размоваў у Лёндане, якіх было каля двух дзясяткаў, Аляксандар Мілінкевіч называе перамовы з брытанскім міністрам у справах Эўропы Джэфам Гунам. Спадар Гун лічыцца адным з самых набліжаных людзей да магчымага новага прэм’ера Брытаніі Гордана Браўна.

“Гаварылі аб пазыцыі Эўразьвязу, – расказаў “Радыё Свабода” Мілінкевіч. – Там ідзе дыскусія пра тое, ці ня варта бяз усялякіх умоваў пачаць супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі. Я думаю, што гэта памылка. У Лёндане падзяляюць такі пункт гледжаньня. Яны лічаць, што ў дачыненьні да дыктатуры палітыка павінна быць маральнай. І таму павінны выконвацца вядомыя ўмовы, якія даўно сфармуляваныя.

Гаварылі таксама пра адносіны з Расеяй. У Брытаніі ўсё менш надзеяў на тое, што ў Расеі хутка будзе дэмакратыя. І пагаршэньне сытуацыі там для ўсіх відавочнае. І хаця, безумоўна, дачыненьні з Расеяй трэба будаваць і дэмакратычным сілам Беларусі, але сёньня дэмакратызацыя Беларусі праз Расею – гэта ілюзорны праект”.

Аляксандар Мілінкевіч спадзяецца, што ягоны візыт у Вялікую Брытанію дасьць канкрэтныя вынікі – найперш для рэпрэсаваных студэнтаў і людзей, якія сталі беспрацоўнымі з-за сваёй палітычнай дзейнасьці:

“Высокія палітыкі, на ўзроўні якіх вырашаюцца такія пытаньні, казалі, што яны будуць вельмі сур`ёзна разглядаць магчымасьці выдзяленьня стыпэндыяў для пацярпелых студэнтаў. І таксама падтрымкі беспрацоўных. Я ўпэўнены, што яны выканаюць абяцаньні. Бо Брытанія – гэта краіна, дзе палітыкі вельмі сур`ёзна ставяцца да сваіх абяцаньняў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: