Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цэны на кватэры ў Менску завышаныя ў 4 разы. І могуць вырасці яшчэ
11:07, 17/05/2007

Пры будаўніцтве квадратны метр жылля абыходзіцца ў 450 – 500 даляраў, а пры продажы – амаль у 2000 у.е.

Здаецца, укладанні ў нерухомасць – самы выгодны (з законных) спосаб узбагачэння на дадзены момант. Пабудаваў кватэру праз УКБ Менгарвыканкама па цане ў 450 – 500 даляраў за метр, прадаў па камерцыйнай цане – 400% навару ў кішэні. Праўда, кола людзей, якія будуюць толькі дзеля продажу, не такое ўжо вялікае. Большасць уступаюць у будаўніцтва не дзеля атрымання дывідэндаў, а дзеля вырашэння жыллёвай праблемы, піша «КП в Беларуси».

Тыя ж, каму кватэра праз УКБ свеціць гадоў так праз дзесяць–пятнаццаць, вырашыць кватэрнае пытанне сёння могуць толькі па рынкавых цэнах. У Менску гэта 2000 даляраў за квадратны метр, калі кватэра аднапакаёвая. “Двухпакаёўка” каштуе ледзь танней – 1860 даляраў за метр, “трохпакаёўка” – 1820, чатырохпакаёвая кватэра – 1710. Гэта цэны другаснага рынку жылля. З новабудоўлямі сітуацыя ледзь лягчэйшая – тут просяць у сярэднім 1550 даляраў за квадрат, калі дом яшчэ будуецца. Але самыя запатрабаваныя аднапакаёвыя кватэры сыходзяць і па 2000 тысячы за кв. метр.

Разлічваць на тое, што кватэры патаннеюць, не прыходзіцца. «Нягледзячы на ўсе нашы заявы і абяцанні, сітуацыя з цэнамі на жыллё не толькі не паляпшаецца, але нават пагаршаецца. Некаторыя будаўнічыя фірмы нават перасталі прадаваць жыллё, чакаючы чарговага вітка падаражання», – канстатаваў Аляксандр Лукашэнка ў канцы красавіка ў сваім штогадовым пасланні беларускаму народу. І нічога не паабяцаў. Запатрабаваў толькі ўдасканаліць заканадаўства і папярэдзіў, што «цэнаў з «столі», якія змяняюцца на працягу тэрміна будаўніцтва гэтаксама часта, як надвор`е, больш не будзе!»

Зрэшты, галоўная праблема на сёння – не змена цэнаў па ходзе будаўніцтва, а немагчымасць у прынцыпе ўступіць у долевае будаўніцтва. Кампаніі-забудоўшчыкі, у тым ліку і самыя буйныя – ААТ «МАПІД» і канцэрн «Минскстрой», ужо не першы месяц не прымаюць заявы ад далевікоў. Тлумачэнні простыя: ніхто не рызыкуе будаваць пасля ўказу прэзідэнта №396 «Аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў». Указ уступіў у сілу з 1 ліпеня мінулага года. У ім ёсць нюансы, якія не задавальняюць забудоўшчыкаў. Напрыклад, забудоўшчык мае права прымаць дольнікаў толькі пры наяўнасці ўсяго пакета дакументаў на будаўніцтва дому. А наяўная практыка такая, што на падрыхтоўку і збор гэтага пакета сыходзіць не менш за год. Гэта адна з прычын, па якой рынак долевага будаўніцтва замер. А цэны між іншым ідуць уверх.

За год кватэры падаражэлі ў два разы

Роўна год таму, у траўні 2006-га, кватэры ў Менску каштавалі 1000 даляраў за квадратны метр, а ў добрых дамах яшчэ вышэй. Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Селязнёў сказаў тады, што трэба зрабіць так, каб грамадзяне здольныя былі набываць жыллё па цане не 1200 – 1300 даляраў ЗША за квадратны метр, а па 500 даляраў. Прэзідэнт даручыў міністру занесці канструктыўныя прапановы па паніжэнні цэнаў на жыллё.

Прайшоў год. Сёння грамадзян цалкам задаволілі б цэны ў 1200 даляраў. І не трэба ніякіх канструктыўных прапаноў.

Цэны на жыллё могуць вырасці яшчэ на 25%

На сёння людзі пры будаўніцтве жылля вызваленыя ад выдаткаў на інфраструктуру і інжынерныя сеткі. А гэта 25% (а на новых, нераспрацаваных участках да 40%) кошты новабудоўлі. Але хутка гэтыя выдаткі ізноў лягуць на нашы плечы. Як стала вядома «Комсомолке» з кампетэнтных крыніц, Менгарвыканкам збіраецца зняць з сябе і мясцовых выканкамаў цяжар аплаты інжынерных будынкаў у новабудоўлях. Такім чынам, цэны на жыллё аўтаматычна вырастуць на 25%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: