Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску затрымоўваюць усіх арганізатараў «Чарнобыльскага Шляха» 16:34, 17/05/2007
Як стала вядома ПЦ "Вясна", толькі што міліцыянтамі была затрыманая заяўніца мірнай акцыі 26 красавіка "Чарнобыльскі Шлях", сябра Рады АГП Валянціна Палевікова.
Яе, як і Юрыя Зянковіча, абвінавачваюць у правапарушэньні арт. 23.34 КаАП. Хутчэй за ўсё, што пасьля складаньня адміністратыўнага пратаколу, Валянціну Палевікову даставяць у суд Савецкага раёну, дзе на 17-00 прызначаны судовы разгляд справы адносна сп. Зянковіча.
Сябра Партыі БНФ Юры Зянковіч быў затрыманы 16 траўня ў Менску. На палітыка быў складзены пратакол аб парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў).
"Пратакол складзены на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага Шляху", рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту, – сказаў Ю.Зянковіч. – Я растлумачыў супрацоўнікам Савецкага РУУС, што заклікаў удзельнікаў шэсця ісці па ходніках. Акрамя таго, дагэтуль у Менскім гарадскім судзе знаходзіцца мая касацыйная скарга на рашэнне Менгарвыканкама, які змяніў маршрут правядзення "Чарнобыльскага Шляху – 2007".
Акрамя таго, на ходніках вуліцы Сурганава, дзе дэманстранты змушаныя былі выйсці на падарожную частку, гэтым часам праходзілі будаўнічыя працы, і праходжанне там людзей было небяспечным для іх здароўя і нават жыцця.