Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адказ з нагоды пікетаў у падтрымку Андрэя Клімава ў тэрмін не атрыманы 14:17, 17/05/2007
Намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык 16 траўня не атрымаў адказ з Менскага гарвыканкама з нагоды правядзення пікетаў у падтрымку Андрэя Клімава.
Па звестках прэс-службы партыі, напярэдадні начальнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Эдуард Тамільчык у вуснай гутарцы паведаміў Ігару Шынкарыку, што яго заяўка яшчэ разглядаецца, і паабяцаў даць адказ.
16 траўня мінуў апошні тэрмін, калі ўлады павінны даць адказ з нагоды пікетаў. Паводле Закона аб масавых мерапрыемствах яны павінны гэта зрабіць не пазней, чым за 5 дзён да правядзення акцый.
Нагадаем, што Ігар Шынкарык падаў у Менскі гарвыканкам заявы аб правядзенні пікетаў, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да пазапраўнага арышту і антыгуманнаму ўтрыманню пад вартай палітвязня Андрэя Клімава. Ён назваў месцам правядзення пікету 21 траўня пляцоўку насупраць пракуратуры горада Менска, а 22 траўня – каля СІЗА № 1.