Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ахмадзінежад 21–22 траўня наведае Беларусь 14:15, 17/05/2007
Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад наведае Беларусь з афіцыйным візітам 21–22 траўня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў амбасадзе Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.
Як паведамлялася раней, да візіту на вышэйшым узроўні бакі маюць намер падрыхтаваць некалькі праектаў пагадненняў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку датычных рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі і Іране.