Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нямеччына падтрымлівае пазіцыю МАП у дачыненні Беларусі 10:42, 17/05/2007
У МЗС Нямеччыны паведамілі, што краіна падтрымлівае рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненні Беларусі, а значыць, не будзе выступаць супраць выключэння Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый. У той самы час, Нямеччына выступае за партнёрскае супрацоўніцтва з Беларуссю на аснове "прызнання асноўных еўрапейскіх каштоўнасцяў".
"Няма ніякага імкнення выключаць Беларусь з працэсаў, якія дынамічна развіваюцца. ЕЗ прынцыпова зацікаўлены ў цесным партнёрскім супрацоўніцтве з Беларуссю. Гэта звязанае з тым, што Беларусь і геаграфічна, і гістарычна значна бліжэйшая да ЕЗ, чым тыя самыя краіны Сярэдняй Азіі. Але асновай для больш цеснага супрацоўніцтва ў рамках Еўрапейскай палітыкі суседства з`яўляецца прызнанне асноўных еўрапейскіх каштоўнасцяў", – паведаміў у інтэрв`ю беларускай службе Deutsche Welle рэферэнт па Беларусі МЗС ФРГ Петэр Зоненхаль.
Сярод еўрапейскіх каштоўнасцяў нямецкі дыпламат бачыць наяўнасць дэмакратычнай канстытуцыі, сістэму правядзення свабодных і сумленных выбараў, свабоду дзеянняў для апазіцыі, свабоду слова і прэсы, свабоду дзеянняў для прафсаюзаў.
Раней кіраўнік падраздзялення па супрацоўніцтве з краінамі СНД Федэральнага Міністэрства эканомікі і тэхналогій Петэр Лорэнц заявіў у Менску, што Нямеччына зацікаўленая ў паспяховым развязанні канфлікту паміж Беларуссю і МАП.
"Мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб гэтыя перамовы скончыліся паспяхова, і Беларусь не была пазбаўленая гэтых прэферэнцый", – заявіў кіраўнік нямецкай дэлегацыі ў Менску.