Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве, Салігорске, Полацке і Асіповічах адзначылі Дзень салідарнасьці (Фота)
11:55, 17/05/2007

У Магілёве група грамадзкіх актывістаў з партрэтамі зьніклых і зьняволеных палітыкаў прайшла цэнтральнымі вуліцамі гораду. Упершыню актывісты свой салідарны шлях прайшлі бязь пільнага нагляду міліцыянтаў.

Гэтым разам актывістаў перапынялі зьдзіўленыя мінакі і распытвалі пра матывы незразумелага для іх шэсьця. Удзельнікі акцыі падрабязна апавядалі пра зьніклых і зьняволеных палітыкаў, а таксама пра перасьлед уладамі актывістаў апазыцыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

У Асіповічах на Дзень салідарнасьці актывісты вывесілі на вышцы мабільнай сувязі бел-чырвона-белы сьцяг. Ён заставаўся навідавоку да вечара, а потым яго зьняла пажарная каманда.

Дзень салідарнасьці адзначаны таксама ў Полацку. 16 траўня ўвечары мясцовыя актывісты “Маладога Фронта” зладзілі пікет ля помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.

Удзельнікі пікету, а ўсяго ў акцыі бралі ўдзел дзесяць чалавек, трымалі запаленыя сьвечкі і партрэты зьніклых палітыкаў. Неўзабаве да помніка падышлі два міліцыянты. Яны спраўдзілі дакумэнты ў некалькіх удзельнікаў акцыі, распыталі пра мэты пікету. Гэтым разам абышлося без затрыманьняў, паведаміла “Радыё Свабода”.

16 траўня а восьмай гадзіне вечара на цэнтральнай плошчы Салігорска, як заўсёды ў Дзень салідарнасьці, стаялі людзі з партрэтамі палітвязьняў і зьніклых палітыкаў. Гэтым разам у салігорцаў была дадатковая матывацыя выйсьці на вуліцу: у адносінах да лідэра салігорскага “Маладога Фронту” Івана Шылы была распачата крымінальная справа па 193 артыкуле КК РБ – “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.


Магілёў



Магілёў



Салігорск



Салігорск



Салігорск

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: