Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазіцыйных пісьменнікаў пакуль пакінуць у школьнай праграме
10:33, 17/05/2007

Кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) атрымала адказ на скаргу ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь наконт леташняга загада міністра адукацыі Аляксандра Радзькова кіраўнікам структур і ўстаноў адукацыі "па недапушчэнні правядзення ва ўстановах адукацыі мерапрыемстваў па лініі грамадскага аб`яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Пра гэта 16 траўня ў Менску на паседжанні рады творчага аб`яднання паведаміў старшыня СБП Алесь Пашкевіч.

У адказе сярод іншага адзначаецца, што скарга "разгледжаная Пракуратурай Беларусі і накіраваная міністру адукацыі з просьбай адкарэктаваць раней дадзенае ім указанне наконт дзейнасці ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з улікам патрабаванняў заканадаўства" і пра вынікі яе разгляду будзе паведамленае. "Улічваючы, што адказ датаваны 27 красавіка, будзем чакаць да канца траўня і спадзяемся, што гэты ліст будзе разгледжаны ў Міністэрстве адукацыі", – сказаў А.Пашкевіч. Ён адзначыў, што на ўсе лісты, якія цягам шасці месяцаў накіроўваліся на адрас А.Радзькова, кіраўніцтва СБП адказу не атрымала.

На загад Мінадукацыі, у мэтах прапаганды мастацкай літаратуры, арганізацыі эфектыўнай працы па ідэалагічным і духоўным выхаванні вучнёўскай і студэнцкай моладзі даручаецца забяспечыць правядзенне творчых сустрэч з пісьменнікамі і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў з іх удзелам толькі па ўзгадненні з праўладным грамадскім аб`яднаннем "Саюз пісьменнікаў Беларусі", зарэгістраваным у 2006 годзе.

Далей А.Пашкевіч адзначыў, што ўправа рады СБП аспрэчыла запланаваныя ўладамі змены ў школьных праграмах па беларускай літаратуры, у якіх сярод іншага меркавалася "гранічна мінімізаваць змест манаграфічных тэм, прысвечаных творчасці народных паэтаў Беларусі Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна", "выключыць з спісу літаратуры для вывучэння і пазакласнага чытання твора Святланы Алексіевіч, Сяргея Законнікава, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова, Міхася Скоблы, Вітаўта Чаропкі і іншых апазіцыйна настроеных пісьменнікаў", а "пры вывучэнні творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы выключыць п`есу "Тутэйшыя". Па словах старшыні СБП, на сёння гэтыя змены, пра якія стала вядома з публікацый у Інтэрнэце, "замарожаныя".

Разам з тым удзельнікі паседжання паведамілі, што звольненыя з працы чатыры службоўцы і спецыялісты Мінадукацыі і Нацыянальнага інстытута адукацыі, якія мелі дачыненне да распрацоўкі запланаваных зменаў у праграмах па беларускай літаратуры. Сябры рады выказалі меркаванне, што "чыстка праграм" будзе здзяйсняцца, але больш сакрэтна, пра што сведчыць змест праграмы для абітурыентаў ВНУ па беларускай літаратуры, з якой выкрасленыя шмат твораў славутых беларускіх літаратараў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: