Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасада Беларусі ў Варшаве – пад бел-чырвона-белым сьцягам (Фота) 11:43, 17/05/2007
16 траўня беларусы ў Варшаве адзначылі чарговы Дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Некалькі дзясяткаў сябраў “Зьвязу ў падтрымку дэмакрытыі ў Беларусі” і студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага правялі акцыю каля беларускай амбасады ў Варшаве. Маладыя людзі прайшлі шэсьцем пад бел-чырвона-белымі сьцягамі да будынка амбасады, а затым вялізарным, 10-метровым сьцягам, накрылі кавалак плоту амбасады. Каля нацыянальнага сьцягу былі запаленыя 16 сьвечак у памяць аб ахвярах рэжыму Лукашэнкі.
Старшыня “Зьвязу ў падтрымку дэмакрытыі ў Беларусі” Антось Цялежнікаў падкрэсліў, што арганізацыя акцый салідарнасьці будзе мець сэнс да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязьні і ўлады не спыняць перасьледваць грамадскіх актывістаў за іх дзейнасьць, пакуль справа палітычных забойстваў не будзе дасьледвана.