Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Актывіст «Маладога Фронта» папросіць палітычнага прытулку ў Чэхіі
16:29, 17/05/2007

Адзін з абвінавачаных у справе «Маладога фронту» Аляксей Янушэўскі ўцёк зь Беларусі ў Чэхію. Зьехаў ён яшчэ 24 красавіка. Ехаў праз Расею, Украіну, Польшчу.

Цяпер Аляксей жыве ў Празе ў бацькі, які там працуе. Праўда, ужо найбліжэйшым часам давядзецца перасяліцца ў інтэрнат для ўцекачоў — гэта неабходная ўмова, каб атрымаць у Чэхіі прытулак. У выпадку, калі яго справа ў Беларусі скончыцца штрафам, ці ўмоўным пакараньнем Янушэўскі зьбіраецца вярнуцца на Радзіму, паведамляе "Наша ніва".

Аляксей кажа, што рашэньне пра ўцёкі давалася досыць цяжка, хаця і з разуменьнем, што іншага выйсьця няма. «Зьехаў не празь сябе, я не зьбіраюся апраўдвацца, зьехаў праз «Малады фронт». Бо ў турме я рабіць тое, што я раблю тут, ня меў бы магчымасьці. Хаця, калі б мне, напрыклад, сказалі, што будзе дакладна палова году, я б застаўся. Зараз справа ідзе, уратаваць арганізацыю, таму й зьехаў. Функцыі, якія я выконваў у Беларусі, цалкам выконваю і тут», кажа Янушэўскі.

Нагадаем, што 30 траўня ў Савецкім судзе Менску пачнецца працэс «маладафронтаўцаў». Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку, Алега Корбан і Аляксея Янушэўскага абвінавачваюць у парушэньні 193 га артыкулу крымінальнага кодэксу «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Ужо дакладна вядома, што Янушэўскага на судзе ня будзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: