Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьмітру Дашкевічу далі ў калоніі іншую працу 17:26, 17/05/2007
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, які адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, атрымаў лягчэйшую працу — пілаваць дошкі. Раней ён вымушаны быў цягаць бярвёны, нягледзячы на хваробу.
Пра гэтую зьмену, перадае “Радыё Свабода”, ён паведаміў у лісьце, які даслаў паплечнікам. Сябры Зьмітра непакояцца, што пасьля выпіскі з турэмнага шпіталю такое “палягчэньне” можа зноў выклікаць праблемы са здароўем.
Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч асуджданы да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.