Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень салідарнасьці ў Празе (Фота) 11:34, 17/05/2007
16 траўня – у Дзень беларускае салідарнасьці – у Празе на Кршыжаўніцкім пляцы каля Карлавага мосту адбылася акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.
У акцыі ўдзельнічалі беларускія студэнты, актывісты беларускіх арганізацыяў у Празе і іх чэскія сябры. Акцыя працягвалася гадзіну і прыцягнула ўвагу пражанаў і турыстаў – яны цікавіліся ва ўдзельнікаў акцыі падзеямі ў Беларусі, бралі з сабой інфармацыйныя матэрыялы, паведаміла «Радыё Свабода».