Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча адмаўляецца падтрымліваць двухбаковыя стасункі з Расеяй
15:37, 17/05/2007

Польшча адмаўляецца падтрымліваць з Расеяй двухбаковыя стасункі на высокім узроўні датуль, Масква не адменіць забарону на імпарт польскага мяса. Пакуль Масква не адменіць эмбарга, візіт міністра замежных спраў Польшчы ў Расею не адбудзецца, паведамляе NEWSru.com.

У сакавіку гэтага года кіраўнік польскага МЗС Ганна Фатыга адмовілася наведаць Маскву па запрашэнні расейскага боку. Афіцыйна паведамлялася, што візіт не можа адбыцца, бо яго тэрміны не ўкладваліся ў працоўны графік міністра. "Але мы далі б станоўчы адказ на запрашэнне, калі б расейцы адмянілі сваё эмбарга", – заявіў польскай газеце Gazeta Wyborcza высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Польшчы Роберт Шаняўскі. Ён мяркуе, што гэта павінна быць "безумоўнае, поўнае і эфектыўнае здыманне эмбарга".

З прычыны неўрэгуляванай праблемы з забаронай на пастаўкі польскай сельгаспрадукцыі ў Расею, Польшча другі год накладвае вета на пачатак перамоваў па новым пагадненні аб партнёрстве і супрацоўніцтве Расеі і Еўразвяза. Апошнія прамыя перамовы расейскага і польскага бакоў, якія адбыліся ў красавіку, завяршыліся безвынікова.

Як адзначыў Роберт Шаняўскі, "Польшча адкрытая для дыялогу з Расеяй, але цяпер, аднак, не час для падтрымання двухбаковых стасункаў, бо паміж краінамі не дасягнутае кампрамісу па праблеме, якой ужо больш за год".

Раней "Інтэрфакс" паведамляў, што міністр замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга проста не адказала на запрашэнне Сяргея Лаўрова наведаць Маскву з працоўным візітам.

"Адсутнасць адказу з нашага боку, – растлумачыў Шаняўскі, – не сведчыць пра адсутнасць жадання мець стасункі ў той час, калі працягваюцца перамовы паміж Еўрапейскай камісіяй і Расеяй. Але мы зыходзім з таго, што Расея павінна вырашыць гэтую праблему, і тады мы згадзімся на гэты візіт". "Цяпер няўдалы момант для сустрэч. Польшча чакае, што Расея зробіць наступны крок", – заявіў дыпламат.

Кіраўнік МЗС Польшчы: гэта канфлікт не паміж Польшчай і РФ, а паміж ЕЗ і РФ

Міністр замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга заявіла сёння, што паміж Масквой і Еўрапейскім Звязам узнік крызіс з прычыны забароны на ўвоз у Расею польскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

"Я павінна сказаць, што мы карыстаемся разуменнем з боку краін-сябраў ЕЗ. Такім чынам, гаворка ідзе ў нейкім сэнсе пра крызісную сітуацыю ў стасунках паміж ЕЗ і Расеяй", – сказала яна, выступаючы па дзяржаўным тэлебачанні напярэдадні адкрыцці саміту Расея-ЕЗ у Самары, паведамляе "Інтэрфакс".

Па яе словах, у гэты канфлікт зацягнутыя "абодва бакі – ЕЗ і Расея". "Трэцяга боку – гэта значыць Польшчы – няма", – падкрэсліла кіраўніца МЗС.

"Стан нашых стасункаў не дапускае візіту кіраўніка дыпламатыі", – заявіла Фатыга, адзначыўшы, што паміж дзвюма краінамі існуюць неўрэгуляваныя праблемы, і цяпер "непрыдатны момант для такога афіцыйнага кроку".

"Цяжка весці дыскусію ў сяброўскім тоне, калі нас разглядаюць як краіну другога гатунку", – дадала яна.

У МЗС РФ здзіўленыя адмовай кіраўніка МЗС Польшчы прыехаць у Расею

Масква здзіўленая адмовай кіраўніка МЗС Польшчы Ганны Фатыгі наведаць Расею з візітам.

"Міністры замежных спраў як раз існуюць для таго, каб сустракацца і ўладжваць цяжкасці, якія ўзнікаюць у стасунках паміж краінамі", – сказала "Інтэрфаксу" ў чацвер дыпламатычная крыніца ў Маскве, адзначыўшы, што "мы здзіўленыя такім рашэннем".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: