Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З табурэтам да акіяну
13:06, 17/05/2007

18 траўня а 15.00 у памяшканьні Беларускага Пэн-цэнтру (вул. Залатая Горка, 2-101) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя з удзельнікамі вандроўнай ініцыятывы ўкраінскіх мастакоў “З табурэтам да акіяну”, што вандруюць празь Беларусь на Поўнач.

Суполка украінскіх вандроўных мастакоў “З табурэтам да акіяну” – гэта некамэрцыйны, непалітычны й нерэлігійны рух, які перасьледуе выключна ідэалы творчасьці ў стылі сучасных трубадураў-скамарохаў. Візуальна гэта выглядае так: маладыя хлопцы й дзеўчыны бяруць звычайны табурэт і нясуць яго з Кіева да аднаго з чатырох сусьветных акіянаў. Па дарозе яны граюць жывыя тэатральныя імпрэзы для жыхароў маленькіх вёсак і мястэчак, што ляжаць па шляху падарожжа.

Гэта ўжо трэцяя вандроўка суполкі “З табурэтам да акіяну”. Папярэднія былі зробленыя да Атлянтычнага (Польшча-Нямеччына-Францыя, 2005) і Індыйскага (Расея-Манголія-Кітай-Нэпал-Індыя-Шры-Ланка, 2006) акіянаў. Пра свае падарожжы хлопцы здымаюць фільмы. Адзін з апошніх – фільм-трылогія “З Табурэтам праз Гімалаі”, распавядае пра апошнюю вандроўку праз маляўнічыя мангольскія стэпы, пустыню Гобі ды Тыбет.

15 траўня “З Табурэтам да акіяну” вырушыла ў новую экспэдыцыю – да Паўночнага Ледавітага акіяну. Маршрут новай вандроўкі украінскіх мастакоў ляжыць празь Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію, Расею, Фінляндыю ды Нарвэгію.

Пасьля прэс-канфэрэнцыі будзе зладжаны відэапаказ фрагмэнтаў з папярэдніх вандровак “З табурэтам да акіяну”.

Дзёньнік пра ход новага падарожжа можна бачыць на сайце www.taburet.com.ua


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: