Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Замест акцыі пратэсту моладзевыя актывісты выйдуць на талаку 15:08, 17/05/2007
Прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў, якім адмовілі ў мітынгу супраць скасаваньня ільготаў, вырашылі зьмяніць фармат акцыі. Як паведамляе “Радыё Свабода”, яны хочуць прыбраць Парк дружбы народаў.
Кіраўнік Моладзі БНФ Алесь Каліта паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі, што ініцыятары акцыі прапануюць правесьці ў Парку дружбы народаў талаку супольна са студэнтамі і навучэнцамі. З адпаведнай ініцыятывай яны сёньня зьвянуліся да намесьніка старшыні Менгарвыканкаму М.Мятліцкага. Талака заплянаваная на 20 траўня на 17:00.
Менгарвыканкам не дазволіў прадстаўнікам моладзевых арганізацыяў правесьці мітынг супраць скасаваньня ільготаў.
У афіцыйным адказе гаворыцца: у той самы час, калі студэнты плянавалі ладзіць акцыю, у Парку дружбы народаў будзе праводзіцца прыборка тэрыторыі і рамонт паркавага абсталяваньня.