Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паніжаныя тэмпы вытворчасці ў электраэнергетыцы, паліўнай і харчовай прамысловасці 15:14, 17/05/2007
У Беларусі ў студзені–красавіку 2007 года адбылося паніжэнне тэмпаў прамысловай вытворчасці ў электраэнергетыцы, паліўнай і харчовай прамысловасці, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Паніжэнне аб`ёмаў вытворчасці ў электраэнергетыцы склала 9,9% (да 2 трлн. 43,7 млрд. рублёў). Было вырабленае 10,8 млрд. кВт•ч электраэнергіі, што на 6,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, і 15,6 Гкал цеплаэнергіі (на 11,3% менш). У паліўнай прамысловасці падзенне вытворчасці склала 0,4% (да 4 трлн. 683,8 млрд. рублёў), у харчовай – 5,6% (да 3 трлн. 387,6 млрд. рублёў).