Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Вашынгтоне патрабуюць свабоды для Беларусі (Фота) 10:28, 17/05/2007
16 траўня ў Вашынгтоне, насупраць беларускай амбасады, прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, зніклымі апазіцыянерамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю Беларусі. Мерапрыемства было арганізаванае ініцыятывай “Мы памятаем” сумесна з арганізацыяй “Погляд”.
У акцыі ўзялі ўдзел студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў ЗША, амерыканскія студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вашынгтоне, турысты з Беларусі, студэнты з Чэхіі і Славаччыны і шмат іншых.
Удзельнікі акцыі трымалі партрэты беларускіх палітвязняў, бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты і транспаранты з надпісамі “Неадкладна вызваліць палітвязняў!”, “Выкрадзеныя і забітыя ў Беларусі”, “Лукашэнка, ты не можаш схаваць у турму будучыню Беларусі!”, “Прасігналь у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі!”, “Свабоду Казуліну!”.
Шмат жыхароў Вашынгтона, якія праходзілі паблізу, цікавіліся прычынай акцыі, сітуацыяй у Беларусі, стасункамі Беларусі і Расеі, выказвалі падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. Удзельнікі атрымалі водгук на акцыю ад шматлікіх кіроўцаў і мінакоў, якія праязджалі і што праходзілі паблізу – пікет нязменна суправаджаўся ветлівымі жэстамі з боку кіроўцаў, гудкамі машын, сігналамі веласіпедыстаў і цікавасцю да таго, што адбываецца з боку мінакоў.
Удзельнікі акцыі намерваюцца правесці наступную акцыю ў чэрвені, таксама ў 16 дзень.