Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сцяпашын: Саюзу з Беларуссю замінае пытанне адзінай валюты 11:19, 17/05/2007
Стварэнню «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі замінае пытанне адзінай валюты. Як паведамляе карэспандэнт Накануне.RU, такое меркаванне сёння ў Екацерынбургу выказаў кіраўнік Злічальнай палаты РФ Сяргей Сцяпашын.
Па яго словах, на дадзены момант вырашаныя або знаходзяцца ў працэсе рашэння практычна ўсе пытанні аб`яднання, але пытанне адзінай валюты ўжо перайшло ў палітычную плоскасць. Менавіта яно, як лічыць Сцяпашын, на сёння з`яўляецца адной з асноўных перашкод на шляху аб`яднання дзяржаў.