Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і «Газпром» заўтра падпішуць дамову аб стварэнні СП 15:32, 17/05/2007
Беларусь і "Газпром" 18 траўня ў Менску падпішуць дамову аб стварэнні сумеснага газатранспартнага прадпрыемства, паведамілі ПРАЙМ-ТАСС у прэс-службе беларускага ўрада. Стварэнне СП прадугледжанае падпісаным Беларуссю і "Газпромам" 31 снежня 2006 года рамачным пратаколам.
Да 20 траўня "Газпром" павінен пералічыць Беларусі $625 млн за 12,5% акцый "Белтрансгаза". Пералік будзе ісці роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў. Такім чынам, да 1 чэрвеня 2010 года, калі "Газпром" выплаціць Беларусі ўсю суму ў $2,5 млрд, ён будзе валодаць 50% акцый гэтага прадпрыемства.
Як паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да беларускага ўрада, паводле праекту дамовы, спрэчныя пытанні бакоў будуць вырашацца па беларускім заканадаўстве. Акрамя таго, у дакуменце будуць абумоўленыя гарантыі запаўнення беларускага газаправода (не ніжэйшыя, чым цяпер) і памер надбаўкі пры продажы газу "Белтрансгазам" унутраным спажыўцам (чакаюць, што яна будзе істотна ніжэйшай, чым у 2006 годзе, калі надбаўка складала $18 за 1 тысячу куб м).