Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лідэраў «Другой России» і журналістаў сілай утрымліваюць у аэрапорце
11:49, 18/05/2007

Мінула тры гадзіны з моманту затрымання прадстаўнікоў “Другой России” і журналістаў, якія іх суправаджалі, у аэрапорце Шарамецьева. Было прынятае агульнае рашэнне пакінуць залу чакання, аднак лідэрам “Другой России” і журналістам заступілі дарогу супрацоўнікі міліцыі. Сябры апазіцыйнай кааліцыі распачалі дзве спробы пакінуць залу аэрапорта. Пра гэта Каспарову.Ru з аэрапорта паведаміла прэс-сакратарка Гары Каспарава Марына Літвіновіч.

"Час, адведзены па законе на затрыманне, скончыўся, і мы вырашылі пакінуць аэрапорт, але нас заблакавалі і прыстрашылі нікуды не сыходзіць", – сказала Літвіновіч.

Канфіскаваныя ў сябраў апазіцыйнай кааліцыі пашпарты дагэтуль не вернутыя, паведаміў Каспарову.Ru прэс-сакратар Эдуарда Лімонава Аляксандр Аверын.

"Мы працягваем настойваць на тым, каб нам далі магчымасць вылецець у Самару, але надзеі на гэта мала", – пракаментаваў тое, што адбываецца, адзін з лідэраў “Другой России” Эдуард Лімонаў.

Між іншым, супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы аб канфіскацыі квіткоў і пашпартоў, але ў іх не адзначаецца прычына канфіскацыі, а таксама яны адмаўляюцца прадстаўляцца і зазначаць у дакументах прозвішчы тых, хто канфіскоўваў пашпарты і квіткі.

Сярод затрыманых па папярэдніх дадзеных тры замежныя журналісты: Алан Каллісан (ЗША, Wall Street Journal), Аллард Дзецігер (Галандскае тэлебачанне) і Адрыян Блумфельд (Вялікабрытанія, Daily Telegtaph). У амбасадзе ЗША адмовіліся даваць каментары карэспандэнту Каспарова.Ru, з нагоды затрымання амерыканскага журналіста. У амбасадзе Вялікабрытаніі да нядаўняга моманту не ведалі пра падзеі ў аэрапорце "Шарамецьева" і пра здарэнне з ангельскім журналістам.

Як паведамляў Каспаров.Ru, у большасці прадстаўнікоў “Другой России” і суправаджаючых іх журналістаў, якія адпраўляюцца ў Самару на "Марш нязгодных", адабралі пашпарты ў зале рэгістрацыі аэрапорта "Шарамецьева". Канфіскацыі выраблялі супрацоўнікі міліцыі, гледзячы ў нейкія спісы.

Усяго затрыманыя 27 чалавек. Сярод тых, хто чакае свае пашпарты (13 чалавек), – лідэры “Другой России” Гары Каспараў і Эдуард Лімонаў. Раней супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі адвесці іх у асобны пакой у будынку аэрапорта для дадатковай праверкі, аднак ім гэта не атрымалася.

Затрыманыя тлумачаць, што яны атрымаюць пашпарты, як толькі вылеціць апошні рэйс з Масквы ў Самару з "Внукава" і "Дамадзедава", паведамляе карэспандэнт Каспарова.Ru. Між іншым рэйс 813 Масква – Самара вылецеў з аэрапорта паўпарожнім.

Раней некалькім журналістам і дэлегатам адмовілі ў рэгістрацыі з прычыны таго, што, нібыта, іх квіткі "не праходзяць па кампутары". Версія пра прададзеныя падвойныя квіткі не пацвердзілася.

Памочніку Каспарава Марыне Літвіновіч, а таксама сябрам Бюро Федэральнага савета ОГФ Аляксандру Рыкліну і Аляксандру Асаўцову спачатку далі магчымасць прайсці на лётнае поле, аднак потым іх дагнаў супрацоўнік ФСБ і не даў ім сесці ў лайнер, нічым не тлумачачы свае дзеянні.

Адвакат, які суправаджаў дэлегатаў, рыхтуе калектыўную скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў Лінейны аддзел МУС.

Таксама вядома, што супрацоўнікі аддзела па барацьбе з тэрарызмам адвялі ў невядомым кірунку журналістку інфармацыйнага агенцтва Reuters, якая здымала якое адбываецца ў аэрапорту на камеру.

Таксама, па словах фотакарэспандэнта Касапрова.Ru, у яго і ў іншых журналістаў праверылі ўсе камеры. Гэта рабіў не прад`яўляючы дакументаў чалавек у цывільным.

Дэлегацыя з Масквы спрабавала вылецець у Самару, каб узяць удзел у "Маршы нязгодных". Мэрыя Самары ўзгадніла з арганізатарамі правядзенне ў горадзе 18 траўня шэсця і мітынгу. Марш пачнецца ў 17:00 ад фантана на вуліцы Асіпенкі. Потым калона маніфестантаў пройдзе да набярэжнай Волгі, дзе каля "Ладдзі" адбудзецца мітынг апазіцыі. У маршы акрамя жыхароў горада возьмуць удзел палітычныя арганізацыі: Аб`яднаны грамадзянскі фронт, нацбалы, "Авангард чырвонай моладзі" і Расейскі народна-дэмакратычны саюз. "Марш" прымеркаваны да саміту Расея–ЕЗ, які мяркуюць правесці ў Самары.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: