Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барацьба з «талеркамі» можа атрымаць рэспубліканскі маштаб
12:09, 18/05/2007

Дэмантаваць спадарожнікавыя тэлевізійныя антэны, ўсталяваныя на фасадах жылых дамоў, патрабуюць ад жыхароў Мінска ўлады горада. Прэс-служба БАЖ паведамляе, што адказныя за вырашэнне гэтага пытання чыноўнікі тлумачаць журналістам, што справа толькі ў эстэтычным выглядзе гарадскіх вуліц, і спасылаюцца на тое, што антэны ўсталяваныя без узгаднення з архітэктарамі гарадской адміністрацыі.

На праспекце Незалежнасці – галоўнай вуліцы беларускай сталіцы – “талеркі” ўжо паздымалі.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка з пагрозай пакарання штрафам прыбраць спадарожнікавыя тэлеантэны загадалі жыхарам горада Ліды Гродзенскай вобласці. На сёння гэтае патрабаванне распаўсюдзілася на ўладальнікаў гэтых тэлеантэн па ўсёй Гродзенскай вобласці.

“Відаць, улады занепакоены тым, што ў хуткім часе пачне вяшчаць незалежнае тэлебачанне на Беларусь праз спадарожнік з тэрыторыі Польшчы. Таму ўжо зараз дадзены загады правесці так званую інвентарызацыю прыватных тэлеантэн, каб скараціць колькасць спажыўцоў незалежнай інфармацыі. На прыкладзе горада Ліды мы, падаецца, назіралі пачатак агульнадзяржаўнай кампаніі па “выкарчоўванні” яшчэ адной крыніцы незалежнай інфармацыі – спадарожнікавага тэлебачання”, – пракаментаваў барацьбу гарадскіх ўладаў з “талеркамі” кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ, былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі, доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў.

Зараз можна чакаць, што кампанія атрымае рэспубліканскі маштаб, і ў іншых рэгіёнах Беларусі пачнуцца такія ж дзеянні, накіраваныя на скарачэнне карыстальнікаў спадарожнікавымі антэнамі, папярэджвае юрыст.

На яго думку, да вырашэння праблемы ўлады падыдуць выбарча. Будзе праводзіцца селектыўны аналіз карыстальнікаў спадарожнікавымі антэнамі праз адпаведную рэгістрацыю. Такім чынам з’яўляецца магчымасць ствараць перашкоды ў выкарыстанні гэтых антэн прадстаўнікам апазіцыі ці грамадскім актывістам. А грамадзянам, якія не выклікаюць ва ўлады асцярогі, што будуць распаўсюджваць незалежную інфармацыю, дазволяць усталяваць “талеркі”.

Не здзіўляе таксама юрыста, што ўлады знайшлі легальнае абгрунтаванне для сваіх дзеянняў. Маецца на ўвазе, артыкул 21.13 новага Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях, які вызначае адказнасць за парушэнне фасадаў пабудоў. Паводле гэтага артыкула, ўсталяванне тэлеантэн прыраўнялі да афармлення фасаду гэтых будынкаў.

Такая адвольная трактоўка закона, з’яўляецца вельмі спрэчнай і прыцягнутай за вушы, – кажа М. Пастухоў. Ён лічыць, што гэтыя дзеянні ўлад супярэчаць арт. 34 Канстытуцыі, які дае права грамадзянам на атрыманне, захоўванне і распаўсюд любой інфармацыі.

Трэба адзначыць, у гэтым выпадку парушаюцца таксама міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь аб свабодзе распаўсюду інфармацыі незалежна ад дзяржаўных межаў і арт. 3 Закона “Аб друку”, дзе запісана, што дзяржава гарантуе свабоду масавай інфармацыі.

“Кідаецца ў вочы, што да гэтай пары ўлада чамусьці не заўважала, што антэны псуюць эстэтычны выгляд будынкаў. У такім выпадку трэба патрабаваць ад грамадзян наводзіць парадак у цэлым на балконах. Прымусіць іх зняць вяроўкі для бялізны, ды і бялізну, прыбраць з балконаў старыя шафы, лыжы, рабіць заўвагі, калі дрэнна зашклілі ці пафарбавалі балкон. Але тут можна дайсці да поўнага абсурду, – разважае правазнаўца. – Зразумела, гэта нагода прычапіцца да спадарожнікавых антэн, менавіта ў іх уся праблема”.

Між іншым, юрысты БАЖ адзначаюць яшчэ такі юрыдычны нюанс – у адпаведнасці з новым Адміністратыўным кодэксам, яго нормы могуць дзейнічаць толькі на будучы час і не распаўсюджвацца на падзеі, які адбыліся да уступлення кодэкса ў сілу, г.зн. да 1 сакавіка 2007 года.

Калі ў артыкуле 21.13 КоАП размова ідзе пра адказнасць за парушэнне архітэктурнага рашэння фасадаў будынкаў, у тым ліку за ўсталяванне спадарожнікавых антэн, то нормы заканадаўства могуць распаўсюджвацца толькі на тых, хто збіраецца іх усталяваць, але не на тых, хто паспеў зрабіць гэта раней.

– Закон не мае адваротнай сілы, калі пагаршае прававы стан суб’ектаў. У дадзеным выпадку ўльтыматыўнае патрабаванне ўладаў зняць антэны відавочна пагаршае інтарэсы грамадзян і дзейнічае насуперак іх інтарэсам. Таму з пункту гледжання заканадаўства можна сцвярджаць, што патрабаванне да грамадзян зняць ўжо усталяваныя антэны неправамернае, і такія дзеянні можна абскарджваць у судовым парадку, – адзначыў Міхаіл Пастухоў.

Але ён тут жа выказаў сумнеў, што суды стануць абараняць інтарэсы грамадзян.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: