Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя разагнала флэш-моб у Гародні (Фота) 16:13, 18/05/2007
17 траўня ў Гародні мусіў адбыцца флэш-моб на знак пратэсту супраць высяканьня дрэваў у розных раёнах гораду. У прыватнасьці побач з гарадзкой радзільняй №1 днём раней была высечаная большасьць дрэваў. На гарадзенскім блогу зьявіўся заклік зладзіць у цэнтры гораду 15-ці хвілінную акцыю — выйсьці на вуліцы з плякатамі «Я дрэва. Сьсячыце мяне».
Як высьветлілася, міліцыя таксама цікавіцца інтэрнэтам — у вызначаны час маладых людзей чакалі супрацоўнікі ў форме, у цывільным і з відэакамэрай. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на гарадзенскі блог, мерапрыемства расцанілі як несанкцыяваную акцыю і пікет. Ва ўдзельнікаў акцыі перапісалі дадзеныя, аднаго чалавека затрымалі, але пасьля высьвятленьня асобы адпусьцілі.