Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лісты Валерыя Леванеўскага былі прызнаныя ўлёткамі 15:10, 18/05/2007
Лідэр прадпрымальнікаў, былы палітвязень Валеры Леванеўскі атрымаў адказ з пракуратуры на сваю заяву, у якой скардзіўся на дзеяньні міліцыянтаў, якія затрымалі яго і сканфіскавалі асабістыя рэчы.
Такім чынам міліцыянты перашкодзілі гарадзенскім лідэрам прадпрымальніцкага руху трапіць на мітынг прадпрымальнікаў у сталіцу, куды яны накіроўваліся. Гэта адбылося 12 сакавіка. З пракуратуры Гарадзенскага раёну адказалі, што праведзена праверка і падставаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы няма.
Паводле Валерыя Леванеўскага, рэчы больш чым празь месяц былі вернуты, апроч ягоных лістоў у прэзыдэнцкую адміністрацыю і ва ўрад, якія былі прызнаны ўлёткамі і зьнішчаныя, паведаміла “Радыё Свабода”.