Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея выкрасліць Беларусь з спісу пастаўшчыкоў электраэнергіі 12:30, 18/05/2007
Па прагнозах Федэральнай службы па тарыфах (ФСТ), "Інтэр РАТ ЕЭС" плануе ў 2007 годзе скараціць імпарт электраэнергіі амаль у 2 разы. Пра гэта 18 траўня піша газета "Коммерсант".
Паводле дадзеных ФСТ, экспарт электраэнергіі ў 2007 годзе вырасце да 21,1 мільярда кілават-гадзін, а імпарт скароціцца з 5,1 да 2,9 мільярда кілават-гадзін. Прадстаўнікі "Інтэр РАТ ЕЭС" тлумачаць падзенне аб`ёму імпарту занадта высокімі цэнамі на электрычнасць унутры краін.
У выніку з спісу пастаўшчыкоў электраэнергіі ў Расею знікнуць такія краіны, як Беларусь, Украіна і Азербайджан. Па прагнозных дадзеных ФСТ, у 2007 годзе больш за ўсё энергіі будзе закупленае ў Казахстана (2 мільярды кілават-гадзін). Электрычнасць таксама будзе пастаўляцца з Манголіі і Літвы.
"Інтэр РАТ ЕЭС" з`яўляецца манапалістам па экспарце і імпарту электраэнергіі ў Расеі. 60 адсоткаў акцый кампаніі належаць РАТ "ЕЭС Расеі", яшчэ 40% валодае "Росэнергоатом". РАТ "ЕЭС Расеі" плануе да 2020 года цалкам спыніць імпарт электраэнергіі ў Расею і падвысіць яе экспарт амаль у сем разоў.