Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель вельмі занепакоеная сітуацыяй, якая складаецца ў Расеі вакол "маршаў нязгодных". Як паведамляе “Эхо Москвы”, яна заявіла пра гэта на прэс-канферэнцыі падчас саміту Расея – ЕЗ пад Самарай.
Па словах Меркель, яе непакоіць тое, што прадстаўнікі апазіцыі мелі праблемы з уездам у Самару. Яна таксама выказала надзею, што яны здолеюць "выказаць сваё меркаванне". Канцлерка лічыць неабходным даць права на выказванне ўласнага меркавання ўсім, хто захоча гэта зрабіць.
У сваю чаргу, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што не мае нічога супраць "маршаў нязгодных". "Мне яны нічым не замінаюць", – сказаў прэзідэнт. Ён мяркуе, што "ўсялякія акцыі павінны праводзіцца ў рамках дзейнага заканадаўства, і не перашкаджаць іншым грамадзянам жыць нармальным жыццём".
Пры гэтым Пуцін назваў "не заўсёды апраўданымі" прэвентыўныя дзеянні праваахоўных органаў у дачыненні прадстаўнікоў апазіцыі. Акрамя таго, прэзідэнт паабяцаў стварыць умовы для працы журналістаў падчас масавых акцый. Па яго словах, расейскія праваахоўныя органы будуць на гэта арыентаваныя.
"Нам няма чаго баяцца маргінальных груп, тым больш гэткіх малалікіх груп. Але праваахоўныя органы ва ўсіх краінах практычна ўжываюць сродкі прэвентыўнага ўздзеяння. Добра гэта ці дрэнна? Я думаю, што гэта далёка не заўсёды апраўданае", – заявіў Пуцін.