Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд не задаволіў скаргі апазіцыянераў 14:02, 18/05/2007
18 траўня на паседжанні Гомельскага абласнога суду намесніку старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзіміру Кацоры і сябру КХП-БНФ Уладзіміру Шыцікаву было адмоўленае ў задавальненні іх скарг на рашэнне суду Цэнтральнага раёна Гомеля, паведаміў БелаПАН У.Кацора.
Нагадаем, перад святкаваннем 25 сакавіка Дня Волі У.Шыцікаў быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і асуджаны на арышт. Праз некалькі дзён такая самая доля спасцігла У.Кацору.
"Сённяшняе паседжанне прайшло хутка, відаць, суддзя быў адразу настроены на тое, каб пакінуць у сіле першапачатковае рашэнне, – адзначыў У.Кацора. – Упэўнены, ён разумеў, што справа палітычная, і ў той самы час не мог даць яму задні ход. Калі бы ён гэта зрабіў, у мяне бы з`явілася права на пакрыццё маральнай шкоды, што ім зусім не трэба. Зразумела, што рэжысёр усяго гэтага знаходзіцца ў іншым месцы".