|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Свабодны тэатр» на фэсце ў Нансі 10:28, 18/05/2007 Запрашэнне ў Нансі “Свабодны тэатр” атрымаў у сярэдзіне 2006 года, калі прэзідэнт фэсту Жан-П`ер Цібада паглядзеў спектакль “Пакаленне Jeans” у “Доме Еўропы і Усходу” падчас фэсту “Парыжская вясна”. Калі Цібада запрашаў “Пакаленне Jeans” і “Тэхніку дыхання ў беспаветранай прасторы” на фэст, спектакль “Быць Гаральдам Пінтэрам” яшчэ не быў гатовы, але прэзідэнт фэсту рызыкнуў запрасіць для ўдзелу ў фэсце і яго. Выбар Цібады апраўдаўся захопленымі водгукамі пра спектакль гледачоў і крытыкі. Напярэдадні паказаў спектакляў “Свабоднага тэатра”, адбылася гістарычная для Беларусі падзея: у самай вялікай кнігарні Нансі прайшла прэзентацыя зборніка п`ес беларускіх драматургаў на французскай мове. Першае ў гісторыі беларускай сучаснай драматургіі выданне п`ес у Францыі было падрыхтаванае выдавецтвам “Дом Еўропы і Усходу” Дамініка Дальміе. У яго ўвайшлі п`есы: “Пакаленне Jeans” Мікалая Халезіна, “Ім сніліся сны” Наталлі Каляды, “Беллівуд” Паўла Пражкі і тры п`есы, якія ўвайшлі ў цыкл “Мы. Самаідэнтыфікацыя” Кастуся Сцешыка, Паўла Расолькі і Паўла Пражкі. Вёў прэзентацыю Жан-П`ер Цібада, які напісаў да зборніка ўступны артыкул. Адкрываў фэст спектакль “Містэрыя-буфф” у пастаноўцы расейскага рэжысёра Мікалая Рошчына. Гэтая пастаноўка была ажыццёўленая як ко-прадукцыя тэатральнага калектыву ARTO і фэсту Passages. Высокіх ацэнак былі годныя вугорскія калектывы Theatre Katona Jozef і Szkene Theatre, якія прадставілі публіцы спектаклі “Іваноў” па п`есе Чэхава і Korcula па п`есе Бэлы Пінтэр. Theatre Katona Jozef змясціў герояў чэхаўскай п`есы ў эстэтычнае поле 60-х гадоў, а тэатр Szkene адыграў бытавую гісторыю, напоўніўшы яе мікстам з містыкі, гумару, харэаграфіі і вакалу. Удзел “Свабоднага тэатра” ў фэсце суправаджаўся пільнай увагай публікі і нязменнай увагай прэсы. Газета Liberation назвала “Свабодны тэатр” хэдлайнерам фэсту, а шэраг французскіх выданняў змясцілі разгорнутыя рэцэнзіі на яго спектаклі. Ацэньваючы вынікі фэсту ў Нансі, рэжысёр тэатра Уладзімір Шчэрбань сказаў: “Я рады таму, што нашы артысты здолелі адчуць сябе артыстамі ў поўнай меры – у іх быў насычаны рытм выступаў, выдатная сцэна, цудоўныя ўмовы, перапоўненыя залы і авацыі публікі. Стала відавочным, што мы здольныя не толькі змагацца за выжыванне і выжываць, але і быць прафесійна стабільнымі”. Ацэньваючы французскую публіку, ён дадаў: “Мабыць, у Францыі самы адукаваны і чуткі глядач у свеце: эмацыйныя, выдатнае пачуццё гумару і вельмі рухомая псіхіка. У ніводнай краіне не сустракаў публіку, якая б заставалася пасля спектакля ў зале, і абмяркоўвала спектакль да дзвюх гадзін ночы”. Пасля заканчэння фэсту “Свабодны тэатр” перамясціўся ў Парыж, дзе да 2 чэрвеня будуць праходзіць яго гастролі ў Theatre-Studio Крысціяна Бенэдэцці. ![]() Уваход на галаўную тэатральную пляцоўку фэсту – Theatre de la Manufacture ![]() Сёлета фонам для фэсту сталі прэзідэнцкія выбары ![]() Вугорскі Theatre Katona Jozef прывёз у Нансі чэхаўскага “Іванова”, які атрымаў выдатныя водгукі крытыкі ![]() Прэзентацыя зборніка п`ес беларускіх аўтараў, якія належаць да кола “Свабоднага тэатра” ![]() Спектакль “Пакаленне Jeans” быў паказаны тройчы ў рамках фэсту ![]() Тэатральная пляцоўка Tour vagabonde, прывезеная з Швейцарыі, і адбудаваная ў Нансі спецыяльна для фэсту ![]() Монаспектакль “Гамлет”, пастаўлены на заказ фэсту туркменскім рэжысёрам Аўлякулі Хаджакуліевым ![]() Фірмовыя майкі беларускага “Свабоднага тэатра” – самая папулярная вопратка фэсту ![]() Сцэна з спектакля “Свабоднага тэатра” “Быць Гаральдам Пінтэрам” ![]() Гледачы падчас спектакля “Быць Гаральдам Пінтэрам” ![]() Сербскі цыганскі духавы аркестр увесь час збіраў натоўпы слухачоў на плошчы Stanislas – галоўнай плошчы Нансі ![]() Мастацкі кіраўнік “Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін і Жан-П`ер Цібада ![]() …а на выбарах перамог Нікаля Сарказі Мікіта Ярын, www.dramaturg.org
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|