Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Краіны трэцяга сьвету таксама не падтрымалі афіцыйнага Менску ў ААН
09:51, 18/05/2007

Неабраньне Беларусі ў склад Рады ААН у правох чалавека – буйная параза беларускай дыпляматыі. Ёсьць некалькі акалічнасьцяў, якія робяць яе асабліва крыўднай для афіцыйнага Менску, павведамляе “Радыё Свабода”.

Ад Беларусі чакаюць выкананьня эўрапейскіх стандартаў

Беларусь у галасаваньні абышла Босьнія, краіна якая вылучыла сваю кандыдатуру за два дні да выбараў сябраў Рады. Іншыя краіны: Эгіпет, Ангола і Катар, супраць сяброўства якіх у Радзе таксама рэзка выступалі праваабарончыя арганізацыі, былі лёгка абраныя ў яе склад.

У вызначэньні “апошняя дыктатура Эўропы”, якую зараз часта ўжываюць адносна Беларусі, найгоршае – менавіта спалучэньне, тут сапраўды дзейнічае “падвойны стандарт”: ад Анголы ці Эгіпту па вялікім рахунку ніхто асаблівых дасягненьняў у галіне правоў чалавека і не чакае, а Беларусь мераюць усё ж іншым стандартам, эўрапейскім.

Таму і супраціў беларускай кандыдатуры з боку праваабарончых арганізацыяў і многіх урадаў, прыхільных ідэі правоў чалавека, быў асабліва жорсткім, а высілкі дыпляматыі гэтых краінаў, асабліва настойлівымі.

Трэці сьвет таксама не падтрымаў афіцыйнага Менску

Беларускія ўлады звычайна паблажліва рэагуюць на рэзалюцыі розных эўрапейскіх інстытуцыяў, маўляў, чаго ад іх чакаць. Але наконт сяброўства ў Радзе ААН у правох чалавека галасавалі ўсе дзяржавы, што ўваходзяць у ААН – ад Кітаю да Андоры. Пры ўсёй умоўнасьці паняцьця “міжнародная супольнасьць” што можа быць бліжэй да яго, чым супольнае рашэньне ўсіх краінаў сьвету?

І тое, што супраць кандыдатуры Беларусі выказалася пераважная іх большасьць, а зусім ня толькі заходнія дзяржавы, гучыць пахавальным звонам па прэтэнзіям Аляксандра Лукашэнкі узначальваць нейкія блёкі і аб’яднаньні краінаў “трэцяга сьвету”. Галасаваньне паказала, што ня надта яны імкнуцца падтрымліваць свайго эўрапейскага сябра нават у такім, па вялікім рахунку, дробным пытаньні.

Чаму выйграла Босьнія?

Складана сказаць, наколькі самастойна Босьнія прыйшла да намеру ў апошні момант вылучыць сваю кандыдатуру. Але як бы то ні было, супернік Беларусі атрымаўся надзвычай моцны. І ня толькі таму, што ад жахлівых ваенных зьверстваў і поўнага бязладзьдзя Босьнія здолела прыйсьці да стану больш-менш прыстойнага. Ня выключана, што ключавую ролю пры галасаваньні згулялі сымпатыі да яе з боку мусульманскіх краінаў. Яны ў пэўным сэнсе таксама падыходзяць да Беларусі з эўрапейскім стандартам, у тым сэнсе , што ёсьць яны, ёсьць свае, а ёсьць Эўропа, у тым ліку і Беларусь – ня зусім свае.

Што страціў афіцыйны Менск?

Цяжка сказаць, што асабліва выйграла б Беларусь, калі б апынулася ў Радзе. На працягу некалькіх гадоў яна адмаўлялася канструктыўна супрацоўнічаць зь ёй, спэцыяльнага дакладчыка Рады па Беларусі Адрыяна Севярына нават ніводнага разу не пусьцілі ў краіну. Калі б стала б Беларусь сябрам Рады, то яна магла б крыху больш эфэктыўна тарпэдаваць разгляд беларускага пытаньня на пасяджэньнях гэтай установы, магла б спрабаваць прадухіляць асуджэньне Радай сяброў афіцыйнага Менску: Вэнэсуэлы, Ірану да іншых.

Але сярод 46-і іншых і вельмі розных сябраў Рады яе голас ня быў бы надта гучным. Пра тое, што Беларусь ня надта ўмее скарыстоўваць міжнародныя магчымасьці, сьведчыць дзейнасьць палаты прадстаўнікоў у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Гэтае месца палата атрымала ў 2003 годзе, тады шмат хто казаў пра небясьпеку легітымізацыі беларускага рэжыму. Але хто з тае пары чуў пра дасягненьні беларускай дыпляматыі праз гэтае сяброўства?

Выйгрыш ад посьпеху быў бы значна меншым, чым пройгрыш ад няўдачы, якую афіцыйны Менск пацярпеў сёньня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: