Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над Валерыем Шчукіным пачнецца 6 чэрвеня 11:02, 18/05/2007
Судовы працэс па справе вядомага праваабаронцы і журналіста Валерыя Шчукіна пачнецца 6 чэрвеня, у 14.30 у судзе Першамайскага раёна Віцебска.
Валерыя Шчукіна вінавацяць у абразе сябраў Віцебскай абласной выбарчай камісіі і сябраў акруговай камісіі №52 г. Віцебска. Пасля выбараў у мясцовыя Саветы, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 года, праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што сябры выбаркамаў удзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў выбараў.
Характэрна, што сябры выбаркамаў не падавалі заяву з патрабаваннем узбудзіць супраць праваабаронцы крымінальную справу за “абразу”. Крымінальную справу ўзбудзілі пракуроры Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебска.
Па словах Шчукіна, пракуроры не мелі права ўзбуджаць крымінальную справу. “Па гэтым артыкуле абавязковая наяўнасць заявы ад “абражанай” асобы”, – лічыць праваабаронца.