Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скарачэнне льгот негатыўна адаб`ецца на становішчы ўлады
11:10, 18/05/2007

І улада, і апазіцыя лічаць рашэнне аб скарачэнні сацыяльных ільгот пераломным, але іх прагнозы з нагоды вынікаў яго рэалізацыі моцна адрозніваюцца. Урад чакае паляпшэння эканамічнай сітуацыі. Апазіцыя разлічвае, што гэтая непапулярная мера стане прычынай росту незадаволенасці насельніцтва дзеяннямі ўлады. Верагоднасць гэтага вялікая, бо сацыяльнымі льготамі сёння карыстаецца 67% беларусаў. Абмеркаванне сацыяльнай рэформы толькі пачынаецца.

Урад разглядае скарачэнне сацыяльных ільгот як змушаную меру. “Шырокае распаўсюджванне сацыяльных ільгот вядзе да неэфектыўнага распылення бюджэтных сродкаў”, – сказала ў інтэрв`ю БелТА прадстаўніца Міністэрства працы і сацабароны Вера Смарчкова. Па яе словах, у апошнія шэсць гадоў назіраецца рост прыбыткаў насельніцтва, і за гэты час “колькасць малазабяспечаных грамадзян скарацілася больш як у 4 разы”. У той самы час падаванне празмерных аб`ёмаў ільгот прывяло да страт прадпрыемстваў транспарту і жыллёва-камунальнай сферы, гаворыць Смарчкова.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што слабасць пазіцыі ўлады менавіта ў тым, што яна ўпадабала падтрымліваць прадпрыемствы фактычна за кошт скарачэння дапамогі грамадзянам.

– Захоўваючы карпаратыўныя льготы пры ўразанні сацыяльных, дзяржава паказвае, што прадпрыемствы для яго важнейшыя за людзей, – сказаў Раманчук у інтэрв`ю газеце "Завтра твоей страны".

Эксперт перакананы, што рэформа сацыяльнай сістэмы неабходная, аднак яна павінна вырабляцца на падставе дыялогу ўлады і грамадства. Адсутнасць дыялогу, па словах Раманчука, “дазваляе грамадзянам разглядаць скарачэнне льгот як самавольства службоўцаў і прад`яўляць да ўлады прэтэнзіі маральнага характару”.

На думку Раманчука, “сёння ў апазіцыі з`явіўся магутны козыр, з якім можна ісці да любой аўдыторыі, бо людзі пачынаюць разумець, што ўлада адыходзіць ад абавязальніцтваў, дадзеных у рамках сацыяльнай дзяржавы”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: