Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння ў 6 раніцы, як стала вядома ПЦ “Вясна”, да намесніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча завіталі міліцыянты, каб затрымаць палітыка. Аднак паколькі Янукевіч знаходзіцца зараз за мяжой, яны вымушаны былі пайсьці. Нагадаем, што Янукевіч зьяўляўся адным з заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”, судовыя працэсы над якімі пачаліся ў Менску ўчора.
Суды над сябрам Сойма Партыі БНФ Юрыем Зянковічам і актывісткай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянцінай Палевіковай пасля вывучэння матэрыялаў справы і апытання сведак былі перанесены на панядзелак.
Усіх палітыкаў–заяўнікаў акцыі абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў).
Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”, рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту.