Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над Юрыем Зянковічам сёння не адбудзецца
11:26, 18/05/2007

Судовае паседжанне па справе арганізатара “Чарнобыльскага Шляху”, актывіста Партыі БНФ Юрыя Зянковіча сёння не адбудзецца з прычыны хваробы палітыка. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Сёння з раніцы Юры Зянковіч адчуў нядужасць і, верагодна, да панядзелка будзе знаходзіцца на бальнічным.

Адвакат Аляксандр Галіеў паведаміў суддзі Аксане Рэляевай пра хваробу Зянковіча. Новая дата суду яшчэ не прызначаная.

Нагадаем, што судовыя працэсы па справе заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, сябра Сойма Партыі БНФ Юрыя Зянковіча і актывісткі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Валянціны Палевіковай, пачаліся ўчора ў судзе Савецкага раёна Менска.

Палітыкам ставяць у віну парушэнне артыкула 23.24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў). Нагадаем, што “Чарнобыльскі Шлях” прайшоў у Менску 26 красавіка, у акцыі ўзялі ўдзел 10.000 чалавек.

Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху” рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту.

Суд над Валянцінай Палевіковай працягнецца ў панядзелак, 21 траўня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: