Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня зранку міліцыянты ўварваліся ў офіс грамадзкай арганізацыі “Ратуша” у Гародні, калі там адбывалася паседжаньне руху "За свабоду".
Супрацоўнікі МУС заявілі, што паводле іхных зьвестак, у будынку знаходзіцца бомба.
Міліцыянты паведамілі, што паступіла ананімнае тэлефанаваньне, што будынак замінаваны. Яны падкрэсьлілі, што чалавек, які тэлефанаваў, размаўляў па-беларуску.
Меркавалася, што на паседжаньні старшынём руху будзе абраны Аляксандар Мілінкевіч.