Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксей Янукевіч таксама аштрафаваны 15:30, 21/05/2007
Абвешчаны прысуд па адміністратыўнай справе ў дачыненьні да намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.
Як паведаміў палітык ПЦ "Вясна", судзьдзя Савецкага райсуду сталіцы Аксана Рэлява пакарала яго адміністратыўным штрафам памерам 30 базавых адзінак (945 тыс. рублёў).
Нагадаем, Аляксей Янукевіч зьяўляўся адным з заяўнікаў мірнага шэсьця “Чарнобыльскі шлях”. Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ва ўласнай кватэры і даставілі ў Савецкі РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за тое, што дэманстраты падчас шэсьця з-за рамонту тратуараў выйшлі на праезжую частку дарогі.
Крыху раней судом Савецкага раёну была пакараная штрафам у памеры 25 базавых велічыняў сябра Рады АГП Валянціна Палевікова.