Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Багданкевіч: Беларускія ўлады прайгралі стратэгічна 14:26, 21/05/2007
Ад продажу 50-адсоткавага пакета акцый “Белтрансгаза” беларускія ўлады хутчэй не выйгралі, а прайгралі. Такое меркаванне выказаў экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч.
“Асабіста я не вельмі высока ацэньваю гэтае пагадненне. Цану за “Белтрансгаз” узялі, вядома, добрую. Але калі ўлады сапраўды клапоцяцца аб умацаванні суверэнітэту краіны, то прадаваць акцыі трэба было адразу некалькім кампаніям, якія прадстаўляюць як расейскі, так і еўрапейскі капітал. Калі б гэта было такое акцыянернае грамадства міжнароднага толку, і ў ім быў бы капітал, напрыклад, нямецкі, расейскі і беларускі, то гэта быў бы больш разумны крок, чым тое, што было зробленае”, – сказаў эксперт у інтэрв`ю “Белорусскому партизану”.
Па такой самай схеме С.Багданкевіч прапаноўвае прадаваць і акцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў. Пра тое, што ўрад збіраецца гэта зрабіць, у суботу на прэс-канферэнцыі заявіў віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка. Прычым, па словах службоўцы, сярод патэнцыйных прадпрыемстваў, якія рыхтуюцца да продажу, флагманы беларускай прамысловасці – заводы нафтахімічнага комплексу.
Як лічыць С.Багданкевіч, рэалізацыя схемы продажу буйных беларускіх актываў адразу некалькім інвестарам дазволіць у значнай ступені асцерагчы краіну ад эканамічнага ціску звонку, і эфектыўна абараняць свае нацыянальныя інтарэсы.