Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЭБРР: павышэньне цэнаў на нафту і газ замарудзіць беларускую эканоміку
17:10, 21/05/2007

У сталіцы Татарстану Казані 20 і 21 траўня прайшло штогадовае паседжаньне Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. У рамках паседжаньня быў абнародаваны новы штогадовы агляд разьвіцьця эканомік усходнеэўрапейскіх краінаў.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, агляд канстатуе, што 1990-я гады былі нялёгкімі для насельніцтва краінаў былога камуністычнага лягеру. Крах дзяржаўнай плянаванай эканомікі і пераход да рынкавых дачыненьняў змусілі людзей прыстасоўвацца да новых рэаліяў.

Аўтары агляду запыталіся ў 29 тысяч чалавек у 29 краінах рэгіёну: ці стала іхняе жыцьцё лепшым? Вынік – толькі 30 працэнтаў апытаных лічаць, што іхняе жыцьцё пасьля 1989 году палепшылася. Дзьве траціны людзей перакананыя, што ўзровень карупцыі стаў большым або застаўся на тым самым узроўні, як і ў камуністычную пару.

У аглядзе адзначаецца, што за гэты час адбыўся раскол у грамадзтвах зь пераходнымі эканомікамі – паміж людзьмі старэйшымі і маладымі, вяскоўцамі і гараджанамі. Аднак 54 працэнтаў апытаных заявілі, што яны вераць у лепшае жыцьцё сваіх дзяцей.

Гэтыя ўсьведамленьні зафіксаваныя на тле безумоўнага эканамічнага росту ў бальшыні ўсходнеэўрапейскіх краінаў.

Што да Беларусі, дык у аглядзе адзначаецца, што дзеяньні Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця былі абмежаваныя марудным рухам краіны да дэмакратыі і рынку. І, каб заахвоціць пераход краіны да дэмакратыі, плюралістычнага грамадзтва і рынкавай эканомікі, Банк укладае капітал выключна ў прыватны сэктар.

Адзначаючы пэўны рост беларускай эканомікі ў 2006 годзе, аўтары агляду даюць на 2007 год асьцярожныя прагнозы з прычыны падвышэньня коштаў імпартаваных газу і нафты. Экспэрты чакаюць, што гандлёвы дэфіцыт адмоўна адаб’ецца і на інфляцыйных працэсах.

Продаж долі ў “Белтрансгазе”, гэтаксама як і ў іншых актывах, што належаць дзяржаве, толькі часткова кампэнсуе меркаваны дэфіцыт у 2007 годзе. Таму, каб падтрымаць макраэканамічную стабільнасьць і фінансавы сэктар у найбліжэйшай пэрспэктыве, абавязкова запатрабуюцца зьнешнія пазыкі.

На думку аўтараў агляду, пры любым сцэнары рост, які быў дагэтуль, наўрад ці застанецца. Выйсьце – у масавай рэструктурызацыі прадпрыемстваў і больш шырокім выкарыстаньні энэргазьберагальных тэхналёгіяў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: