Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нафта ў краіны ЕЗ пойдзе ў абыход «Дружбы» 16:03, 21/05/2007
Прэм`ер-міністр РФ Міхаіл Фрадкоў падпісаў загад аб будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы, якая дазволіць цалкам адмовіцца ад транзіту нафты праз Беларусь і Польшчу ў ЕЗ па нафтаправодзе "Дружба", паведаміла прэс-служба расейскага ўрада. "Прыняць прапанову Мінпрамэнерга Расеі і ААТ "Транснафта" аб праектаванні Балтыйскай трубаправоднай сістэмы–2", – гаворыцца ў загадзе прэм`ера.
Мінпрамэнерга з удзелам "Транснафты" даручанае забяспечыць ва ўсталяваным парадку падрыхтоўку неабходнай для будаўніцтва БТС-2 дакументацыі, а “Росстрою” – правесці дзяржаўную экспертызу гэтай дакументацыі. Праведзены Міністэрствам і кампаніяй аналіз паказаў, што аптымальным кірункам пераарыентацыі экспартных патокаў з`яўляецца порт Прыморск (Ленінградская вобласць), які валодае неабходным патэнцыялам перавалачных магутнасцяў. Гэты маршрут забяспечвае магчымасць прамых паставак нафты ў марскія парты еўрапейскіх краін-імпарцёраў.
Магутнасць новага адгалінавання БТС ад Унечы (Бранская вобласць) на мяжы з Беларуссю да Прыморска складзе 50 мільёнаў тон нафты ў год. Прэзідэнт "Транснафты" Сямён Вайншток раней заяўляў, што наконт праектавання і будаўніцтва гэтага праекту кампанія мае намер укласціся ў максімальна кароткія тэрміны. У сваю чаргу, кіраўнік Мінпрамэнерга Віктар Хрысценка на пачатку года паведамляў, што Расея ў бліжэйшыя два–тры гады збіраецца павялічыць прамыя пастаўкі нафты на балтыйскім напрамку.
Першая чарга БТС, прызначанай для транспартоўкі нафты з Цімана-Пячорскай і Заходне-Сібірскай нафтагазаносных правінцый, Урала, Паволжа, а таксама з краін СНД, магутнасцю 12 млн тон у год была ўведзеная ў эксплуатацыю ў снежні 2001 года. Да снежня 2006 года "Транснафта" давяла гадавую магутнасць сістэмы да 74 млн тон нафты.