Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кітай, Іран і Сірыя з`яўляюцца сусветнымі лідэрамі па цэнзуры Інтэрнэту 11:45, 21/05/2007
Аналіз тысяч вэб-сайтаў, праведзены даследчай групай Open Net Initiative (ONI) у 41 краіне, выявіў факты дзяржаўнай цэнзуры Інтэрнэту ў 25 з іх, паведамляе ў суботу брытанская тэлерадыёкарпарацыя Бі-Бі-Сі.
"За пяць гадоў колькасць дзяржаў, якія практыкуюць фільтрацыю сеткі, павялічылася з дзвюх да 25", – заявіў Джон Палфры з Гарвардскай школы права, дадаўшы, што назіраецца павелічэнне маштабаў, аб`ёму і выдасканаленасці цэнзуры інтэрнэту.
Сярод краін, якія практыкуюць цэнзуру ў Інтэрнэце найбольш шырока, лідэрамі з`яўляюцца Кітай, Іран і Сірыя. У гэты спіс таксама ўвайшлі, у прыватнасці, Азербайджан, Туркменістан, Таджыкістан, Узбекістан, Бірма, Іран, Пакістан, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туніс, Аб`яднаныя Арабскія Эміраты і Емен.
Эксперты ONI адзначылі, што шэраг краін Еўропы, а таксама ЗША не былі ўключаныя ў даследаванне, бо цэнзуру сеткі ў іх, як правіла, здзяйсняюць не дзяржаўныя органы, а прыватныя кампаніі.
Паводле высновы даследнікаў, у аснове сеткавай цэнзуры ляжаць тры асноўныя матывы: палітыка ўлад, меркаванні бяспекі і сацыяльныя нормы.
Арганізатары даследавання адзначаюць, што кіберпрастора стала арэнай стратэгічнай канкурэнцыі паміж дзяржавамі, а таксама паміж уладамі і простымі грамадзянамі.
Па яго словах, занепакоенасць таксама выклікае той факт, што "фільтрацыя сеткі амаль заўсёды вырабляецца таемна, і грамадзяне не ў стане атрымаць ад сваіх улад адказы на пытанні пра тое, як яна здзяйсняецца і што менавіта фільтруецца".