Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь спадзяецца на грошы з Ірану?
13:03, 21/05/2007

Сёньня а 10-й гадзіне ў Менск прыляцеў прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад. Гэты візыт выклікае асаблівую ўвагу. Іран, як вядома, насуперак рашэньням Рады Бясьпекі ААН не спыняе рэалізацыі сваёй ядзернай праграмы, а прэзыдэнт гэтай краіны вядомы шэрагам сваіх пагражальных заяваў.

Дакладна прадметы перамоваў яшчэ не вядомыя. Павал Лёгкі, кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, гаворыць, што перамовы, у тым ліку і сам-насам кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў, прадугледжаныя. Аднак удакладняць, пра што пойдзе гаворка, ён ня стаў:

“Тэматыку мы анансуем крыху пазьней, Я думаю, у панядзелак раскажам пра тое, што яны будуць абмяркоўваць”.

“Пляны з нафтавымі сьвідравінамі выглядаюць экзатычна”

А вось палітолягі прагназуюць тэматыку беларуска-іранскіх перамоваў. Яны перадусім адзначаюць у інтэрв’ю “Радыё Свабода”, што і Беларусь, і Іран знаходзяцца ў міжнароднай ізаляцыі. Таму іх збліжэньне выглядае цалкам натуральным. А што да беспасярэдне сфэраў, якія могуць быць цікавымі для дзьвюх краінаў, дык кіраўнік беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў адзначае:

“Я думаю, што Беларусь, якой цяпер вельмі патрэбныя грошы, бачыць у Іране магчымую крыніцу гэтых грошай. Хаця пляны з нафтавымі сьвідравінамі, на маю думку, выглядаюць вельмі экзатычна.

Магчыма, пойдзе размова і пра абмен ядзернымі тэхналёгіямі ў сьвятле таго, што Беларусь плянуе пабудаваць атамную станцыю.

Яшчэ адна тэма, якая, мабыць, цікавіць бакі – зброя: абслугоўваньне расейскай ці той, што дасталася Беларусі ад Савецкага Саюзу, і якая ёсьць у Іране, беларускімі спэцыялістамі.

Плюс яшчэ праект з аўтамабілем “Саманд” можа таксама стаць тэмай для размоваў”.


“Чакаць нейкіх прарываў не выпадае”

Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі адзначае, што так званыя праблемныя краіны, прынамсі Беларусь і Іран, кансалідуюцца:

“Гэта ўвогуле, як на далоні, было відаць па складзе ўдзельнікаў леташняга саміту Руху недалучэньня ў Гаване.

І самае галоўнае – ёсьць нейкія прагматычныя спадзяваньні на сумесную працу, прынамсі ў нафтавай сфэры. Беларусь шукае энэргетычныя альтэрнатывы. Але вось тут, мне здаецца, існуюць вялікія цяжкасьці. Пры ўсіх дэклярацыях і Іран, і Вэнэсуэла прагматычна ставяцца да двухбаковых кантактаў. Таму чакаць нейкіх прарываў не выпадае”.


Кантакты Беларусі і Ірану актывізаваліся летась пасьля візыту ў Тэгеран Аляксандра Лукашэнкі. Беларусь разьлічвае на ўдзел у распрацоўцы іранскіх нафтавых радовішчаў.

У сваю чаргу афіцыйны Тэгеран заявіў напярэдадні візыту свайго кіраўніка ў Менск, што Іран ставіць за мэту далейшае разьвіцьцё ядзерных тэхналёгіяў. 24 траўня Рада Бясьпекі ААН пачне абмеркаваньне новага пакету санкцыяў супраць Тэгерану за яго адмову прыпыніць ўзбагачэньне ўрану.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: