Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ахмадзінежад назваў Лукашэнку адным з «лепшых сваіх сяброў» 13:26, 21/05/2007
Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад называе стасункі сваёй краіны з Беларуссю ўстойлівымі, трывалымі і лічыць Аляксандра Лукашэнку "адным з лепшых сваіх сяброў". "Я лічу вас адным з лепшых сваіх сяброў", – заявіў М.Ахмадзінежад у панядзелак у Менску на перамовах з А..Лукашэнкам ў вузкім складзе.
Па словах прэзідэнта Ірана, "нашы дзяржавы з`яўляюцца самастойнымі і незалежнымі". "Мы сябры, і поўныя жадання развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах", – сказаў М.Ахмадзінежад.
Ён дадаў, што іранскі бок не бачыць "перашкод для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва". "Нашы стасункі ўстойлівыя, трывалыя і разлічаныя на доўгатэрміновую перспектыву", – сказаў М.Ахмадзінежад. "Развіваючы супрацоўніцтва з Беларуссю", – сказаў прэзідэнт Ірана, "мы не пераследуем мэту канкурэнцыі, наша мэта ва ўзаемадапаўняльнасці".
М.Ахмадзінежад перакананы, што "ўмацаванне двухбаковых стасункаў будзе спрыяць умацаванню бяспекі ў рэгіянальным і міжнародным плане", паведамляе “Інтэрфакс”.
У сваю чаргу Лукашэнка заявіў, што "ваш хуткі і аператыўны прыезд у Беларусь пасля майго візіту ў Тэгеран сведчыць пра тое, што ў нас устойлівыя, добрыя, цесныя стасункі, стасункі стратэгічнага партнёрства". Пры гэтым А.Лукашэнка адзначыў, што "вакол нашых стасункаў шмат гутарак і спрэчак". "Але я хачу падкрэсліць, што Іран і Беларусь – суб`екты міжнароднага права. Таму ў нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва, і мы гатовыя развіваць яго па ўсіх кірунках", – заявіў А.Лукашэнка "Калі мы нешта паабяцалі Ірану, то абавязкова гэта выканаем", – сказаў беларускі кіраўнік.