Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыі супраць адмены льгот працягнуцца на плошчы Незалежнасці 16:46, 21/05/2007
Акцыю пратэсту мае намер правесці моладзевая ініцыятыва “Новы шлях” 23 траўня, у дзень разгляду “палатай прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” законапраекта аб скарачэнні льгот.
Ініцыятыва заклікае людзей, якіх закране дадзены законапраект, прыйсці ў 12.00 на плошчу Незалежнасці ў Менску і “выказаць пратэст адмене не толькі льгот, але і нашых законных правоў”.