Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пра перамовы Лукашэнкі і Ахмадзінежада – ніякай канкрэтыкі
16:14, 21/05/2007

У Менску сёння адбылася сустрэча прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. Пасля двухбаковых перамоваў заяўленае, што Беларусь і Іран лічаць неабходным развіваць узаемадзеянне ў розных сектарах нафтагазавай галіны. Пра пэўныя новыя праекты, якія маглі б абмеркаваць у Менску кіраўнікі дзвюх краін, не паведамляецца, аднак камюніке па выніках перамоваў апублікаванае шырокае.

"Бакі, выказаўшы здаволенасць дасягнутымі дамоўленасцямі аб супрацоўніцтве дзвюх краін у распрацоўцы нафтавага радовішча "Джафейр" у Іране, падкрэслілі неабходнасць развіцця ўзаемадзеяння ў розных сектарах нафтагазавай галіны, стварэння нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў, распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў і будаўніцтве падземных сховішчаў прыроднага газу ў Іране", – гаворыцца ў камюніке.

Паводле дакумента, бакі, даўшы станоўчую ацэнку пашырэнню абмену тэхніка-інжынірынгавымі паслугамі паміж дзвюма краінамі, падкрэслілі важнасць "рэалізацыі сумесных праектаў па будаўніцтве ЦЭЦ і ГЭС, прамысловых прадпрыемстваў па вытворчасці нафтахімічнай, медыцынскай і іншай прадукцыі і абсталявання ў Беларусі", –паведамляе "Інтэрфакс".

Акрамя таго, гаворыцца ў камюніке, кіраўнікі дзвюх краін выказалі гатоўнасць "да ўсялякага развіцця ўзаемадзеяння ў сферы прамыслова-тэхналагічнага супрацоўніцтва, асабліва – у арганізацыі сумесных вытворчасцяў у галіне машынабудавання".

Бакі таксама "заявілі пра неабходнасць аказання падтрымкі прадпрымальнікам дзвюх краін і стварэння асновы для сумеснага ўдзелу ў прамысловых праектах у трэціх краінах".

Акрамя таго, па выніках перамоваў у Менску, бакі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Падпісанае таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Ірана, у тым ліку ў галіне навучання персаналу.

Фота yahoo.com


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: