Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валянціна Палевікова: Трэба судзіць міліцыю
14:07, 21/05/2007

Сёння суддзя Савецкага раёна Людміла Севасцьян прысудзіла сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціну Палевікову да штрафу ў 25 базавых велічынь. В.Палевікова прызнаная вінаватай у тым, што падчас "Чарнобыльскага Шляху" 26 красавіка ўдзельнікі акцыі выходзілі на падарожную частку вуліцы Сурганава.

– Судзіць трэба не арганізатараў акцыі, – заявіла “Товарищу” В.Палевікова, адна з заяўнікаў "Чарнобыльскага Шляху", – а міліцыянтаў, якія не выконвалі свае службовыя абавязкі, а часам і правакавалі людзей да тых дзеянняў, у якіх мяне сёння вінавацілі.

Па словах актывісткі АГП, сёння прадстаўнікі суду маглі ўпэўніцца ў гэтым:

– На відэазапісы выдатна відаць, што людзі былі змушаныя абыходзіць участак на вуліцы Сурганава, які рамантаваўся. Да таго ж там па ходзе руху стаяў МАЗ, тры міліцэйскія машыны. Акцыя была мірнай, – падкрэсліла В.Палевікова, – але падчас шэсця "людзі ў чорным" увесь час правакавалі ўдзельнікаў шэсця. Пасля яе заканчэння, як усім вядома, яны свайго дамагліся. Пэўна, іх выпускаюць на мірныя вулічныя акцыі для спецыяльнай трэніроўкі на людзях.

В.Палевікова адзначыла, што суд прыняў да ўвагі сведчанні толькі аднаго боку.

– Пратакол месцамі выглядаў проста як бязглуздзіца, – сказала яна. – Цяпер я буду кансультавацца, ці мае сэнс абскардзіць рашэнне суду. Хутчэй за ўсё, я падам скаргу. Разумею, што ў нашай краіне дамагчыся справядлівасці практычна немагчыма, але для гісторыі хай скарга і рашэнне па ёй захаваюцца.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: