Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў 12-00 у судзе Савецкага раёну Менску абвешчаны прысуд адной з заяўніц акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”, актывістцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціне Палевіковай. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, пасьля вывучэньня матэрыялаў судзьдзя Людміла Савасцян пакарала яе грашовым штрафам у памеры 750 тысяч рублёў за парушэньне арт. 23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях ( парушэньне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў).
Нагадаем, што ў судзе Савецкага раёну знаходзіцца аналягічная справа актывіста Партыі БНФ Юрася Зяньковіча. Міліцыянты сёньня зраніцы затрымалі намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і займаюцца вышукам прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анантоля Сідарэвіча. Яны таксама з’яўляліся заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху”.