Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ахмадзінежад баіцца замахаў ў Менску? 13:34, 21/05/2007
У сувязі з прыездам у Менск прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада ў Менску ўведзеныя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. У сталіцы Беларусі перакрытыя цэнтральныя вуліцы. Супрацоўнікі спецслужб сёння традыцыйна прайшліся па кватэрах менчукоў, чые вокны выходзяць на праспект Незалежнасці ў Менску, дзе цягам дня павінен праязджаць картэж іранскага прэзідэнта. Людзей прасілі зачыніць вокны і не выглядаць з іх. Супрацоўнікі прэс-цэнтра Хартыі’97 былі сведкамі таго, як у раёне плошчы Перамогі “людзі ў цывільным” ішлі ўздоўж дамоў і праз біноклі (!) зазіралі ў вокны дамоў, правяраючы ці зачыненыя фортачкі вокнаў. Да вокнаў, дзе фортачкі былі адчыненыя, а гаспадароў не было дома, падганяўся пад`ёмны кран, і супрацоўнікі спецслужб уласнаручна зачынялі іх.