Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксея Янукевіча будуць судзіць 12:06, 21/05/2007
Намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча будуць судзіць сёння ў судзе Савецкага раёна Менска. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Цяпер палітык знаходзіцца ў раённым упраўленні ўнутраных спраў Савецкага раёна Менска, дзе знаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы.
Аляксей Янукевіч стаў трэцім арганізатарам акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, затрыманым апошнімі днямі ў Менску. Затрымліваліся таксама актывістка Аб`яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова і сябра Сойма Партыі БНФ Юры Зянковіч. Суд над Зянковічам з прычыны хваробы адкладзены. Прысуд Валянціне Палевіковай будзе абвешчаны ў 12.00.
Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”, рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту.